Малдова закрывае «Русский дом» усьлед за Азэрбайджанам. Гэта рэакцыя на расейскія бесьпілётнікі
У Малдове будзе зачынены Расейскі цэнтар навукі і культуры («Русский дом»), паведаміла прэс-служба МЗС Малдовы, зазначыўшы, што рашэньне прынятае ў сувязі з парушэньнем паветранай прасторы краіны расейскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі.