Больш за 45% нелегальнага абароту цыгарэт у Расеі прыпадае на прадукцыю зь Беларусі
Шляхам фіктыўных транзытных перавозак у Расею штогод паступае каля 600 млн пачкаў цыгарэт, больш за 45% такога нелегальнага абароту складае прадукцыя беларускага паходжаньня, паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на прэзыдэнта Асацыяцыі малафарматнага гандлю Ўладлена Максімава.