Дзяржаўныя СМІ: У Менску міліцыя ахоўвае чальцоў выбарчых камісій
Выбарчыя ўчасткі ў Менску знаходзяцца пад кругласутачнай аховай, міліцыя гарантуе бясьпеку сябрам выбарчых камісій. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» заявіў начальнік упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкаму Сяргей Гарохаў.