Суд вызваліў Трампа ад пакараньня па справе аб «грошах за маўчаньне»
Трамп па-ранейшаму прызнаны вінаватым у 34 эпізодах падробкі дзелавых дакумэнтаў — гэты вэрдыкт быў вынесены судом прысяжных у Нью-Йорку мінулай вясной. Аднак суд пастанавіў вызваліць Трампа ад пакараньня з павагі да інстытуту прэзыдэнцкай улады.
