У Беларусі ўвялі чарговае абмежаваньне для «дармаедаў»
З 1 студзеня 2025 году ў Беларусі ўвялі чарговую праўку ў закон аб занятасьці насельніцтва. Летась тых, хто трапіў у адпаведную базу грамадзянаў бяз працы, прымусілі поўнымі тарыфамі аплачваць некаторыя жыльлёва-камунальныя паслугі — ацяпленьне, падагрэў вады і газ.