Ад дзіцячай літаратуры да навуковых выданьняў. Экспэрты склалі топ-100 беларускіх кніг 2024 году
Рэдакцыя літаратурнага сайту bellit.info, які зьяўляецца праектам Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменьнікаў, склала топ-100 беларускіх кніг, выдадзеных у 2024 годзе. Сьпіс падзелены на 6 катэгорыяў: паэзія, проза, пераклады, навука і нонфікшн, перавыданьні і дзіцячая літаратура.