Расьсьледніцкі праект «Сыстэма»: перакладчык-кітаіст з расейскай Акадэміі Генштаба запатэнтаваў «генэратар дыпфэйкаў»
Старшы навуковы супрацоўнік Акадэміі Генштаба, кандыдат філялягічных навук Руслан Маўлееў зарэгістраваў патэнт на кампутарную праграму для «аўтаматычнай генэрацыі фэйкаў і дыпфэйкаў», зьвярнула ўвагу «Сыстэма».