«Гісторыя на Свабодзе». Да сярэдзіны XVI стагодзьдзя назва «Белая Русь» на тэрыторыі сучаснай Беларусі не фіксуецца, — Аляксандар Груша
Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане?