Супрацоўнікі МЗС і Мінабароны Грузіі выступілі супраць спыненьня эўраінтэграцыі
Супрацоўнікі Міністэрства замежных справаў Грузіі выказалі пратэст супраць адмовы краіны ад эўраінтэграцыі. У падпісанай імі заяве гаворыцца, што рашэньне прэм’ер-міністра Іраклія Кабахідзэ спыніць перамовы аб уступленні ў Эўразьвяз да 2028 году не адпавядае стратэгічным інтарэсам Грузіі.