«Можна падумаць, рэпрэсіі спыніліся». Праваабаронцы заўважылі новую тактыку ўладаў у асьвятленьні барацьбы з палітычнымі апанэнтамі
З 30 кастрычніка тэлеграм-канал сілавікоў, дзе публікаваліся так званыя «пакаяльныя відэа», больш не паказвае затрыманых людзей. Праваабаронцы таксама заўважылі, што зьвестак пра палітычна матываваныя працэсы стала менш у раскладах судоў.