Дэпартаванага ў Беларусь зь Віетнаму Васіля Верамейчыка прызналі палітвязьнем
Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек, у тым ліку дэпартаванага зь Віетнаму былога байца палка імя Каліноўскага Васіля Верамейчыка, паведаміў 27 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна».