«Тваёй пэрсонай цікавяцца наверсе». Гісторыя былога дацэнта БДУ Дзьмітрыя Нікановіча, які вымушаны быў звольніцца і эміграваць
Сьпявак, кандыдат навук Дзьмітры Нікановіч у 2020-м падтрымаў пратэсты, а праз 2 гады вымушаны быў звольніцца і эміграваць. У Варшаўскім унівэрсытэце піша навуковую працу “Вобраз Польшчы і палякаў у беларускай прапагандзе”. А таксама займаецца музычнай кар'ерай.