Сілавікі перад выбарамі ў Беларусі адпрацавалі затрыманьне пратэстоўцаў і іншыя «сцэнары 2020 году»
Падчас чарговага этапу камандна-штабных вучэньняў пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова сілавікі 20 лістапада адпрацавалі сцэнары «ўскладненьня апэратыўнай абстаноўкі падчас электаральнай кампаніі», паведаміла прэс-служба МУС.