«ПіК Свабоды». Для чаго беларус надзеў на расейскіх настаўнікаў шлемы з фольгі
Настаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фольгі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан.