Улады ліквідуюць Беларускую асацыяцыю садзейнічаньня ААН. Яна працавала 35 гадоў
На 12 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца пасяджэньне паводле пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя садзейнічаньня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», вынікае з раскладу пасяджэньняў.