«Глыбокае сяброўства». Пуцін і Сі Цзіньпін больш за гадзіну перамаўляліся на палях саміту BRICS
У Казані «на палях» саміту BRICS 22 кастрычніка прайшла сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Як зазначаецца, перамовы доўжыліся каля гадзіны з удзелам дэлегацыяў дзьвюх краінаў.