«Хвароба ад стрэсу». Як мэдыкі зь Любліна, Лёндана, Амстэрдама дапамагаюць беларусцы Дашы
20-гадовай беларусцы Дашы, якая хварэе на цяжкую форму лімфомы, днямі зрабілі складаную тэрапію. Ейнай маці Кацярыне, якая адна гадуе яшчэ траіх дзяцей, патрэбна дапамога на лячэньне і аднаўленьне дачкі.
