Больш за 60 польскіх вайскоўцаў атрымалі раненьні на мяжы зь Беларусьсю з пачатку году, — Міністэрства абароны Польшчы
З пачатку году на мяжы з Беларусьсю раненьні атрымалі 63 польскія вайскоўцы, паведаміла сёньня Gazeta Wyborcza з спасылкай на намесьніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы Паўла Бэйду.