«Камуніст — забойца!». Як жыхары Слуцку празь недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з судзьдзёй
У 1967 годзе ў Слуцку адбыўся бунт супраць савецкай улады, у выніку якога загінулі судзьдзя і міліцыянт. Сярод яго ўдзельнікаў былі дзеці, а таксама члены КПСС. Публікуем малавядомыя фота тых часоў, дакумэнты, а таксама ўспаміны ўнучкі чалавека, якога случане патрабавалі выдаць ім для самасуду.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году беларускія ўлады выціснулі з краіны ці адправілі за краты вялікую колькасьць тых грамадзян, хто адкрыта выказваў сваю незадаволенасьць іх дзеяньнямі і палітычным...