У Тбілісі праходзіць шматтысячная акцыя «Грузія выбірае Эўразьвяз»
За шэсьць дзён да парлямэнцкіх выбараў у Тбілісі праходзіць маштабная акцыя «Грузія выбірае Эўразьвяз». Прыхільнікі эўрапейскага курсу краіны сабраліся ў пяці месцах і рушылі маршам да плошчы Свабоды, дзе пройдзе вялікі праэўрапейскі мітынг.