«ПіК Свабоды». Чаму не вызваляюць палітвязьняў, якіх змусілі зьняцца ў прапагандысцкіх фільмах?
У Дзень маці судзяць маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк. Палітзьняволенай пагражае яшчэ 1 год няволі ў дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Ад каго залежыць вызваленьне Паліны? Чаму для ўладаў важны ейны кейс і чаму яе не вызваляюць і падаўжаюць ёй тэрміны?