Ціханоўская ў Нямеччыне: Раней многія верылі ў вечнасьць Бэрлінскага муру, цяпер — у бясконцасьць дыктатуры ў Беларусі
Сьвятлана Ціханоўская, яе намесьнік у Аб'яднаным пераходным кабінэце (АПК) Павал Латушка і іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў пачалі двухдзённы візыт у Бэрлін, падчас якога правядуць сустрэчы з ключавымі нямецкімі службоўцамі і наведаюць шэраг імпрэзаў.