Сотні ўстановаў ва Ўкраіне атрымалі лісты аб мінах. Адпраўнік згадвае ў іх аўтараў расьсьледаваньня Радыё Свабода
14 кастрычніка органы ўлады, школы, бізнэс-цэнтры, гатэлі, рэдакцыі (у тым ліку Радыё Свабода), амбасады і іншыя аб’екты і ведамствы па ўсёй Ўкраіне масава атрымалі ліст з апавяшчэньнем аб «пагрозе тэракта» і «замінаваньні».