«Там жудасныя ўмовы, яна сьпіць на падлозе». Паліну Шарэнду-Панасюк на час суду перавялі ў рэчыцкі ізалятар
Палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з гомельскага СІЗА ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Рэчыцы. Пра гэта паведаміў муж актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда, які спаслаўся на зьвесткі зь СІЗА Гомля.