У Беларусі маюцца выпадкі заражэньня варыянтам каранавіруса ХЕС
COVID-19, «на жаль, нікуды ня зьнік», ён «па-ранейшаму цыркулюе», заявіў намесьнік галоўнага ўрача Менскага гарадзкога цэнтра гігіены і эпідэміялёгіі Рыгор Гяцюк 11 кастрычніка ў эфіры «Радыё-Мінск», камэнтуючы сытуацыю з захваральнасьцю ў сталіцы.