«У адказ на напад мы атакуем Пецярбург». Вайскоўцы з Польшчы і краін Балтыі абмеркавалі ваенны адказ на магчымае расейскае ўварваньне
Пасьля вайны ва Ўкраіне Расея можа накіраваць свой «імпэрыялістычны экспансіянізм» на Эстонію, Латвію, Літву і Польшчу, заявіў на канфэрэнцыі Defending Baltics дарадца прэзыдэнта Літвы ў нацыянальнай бясьпецы Кястуціс Будрыс.