Мэланія Трамп выступіла за права жанчын на аборты. Прэзыдэнт Трамп спрыяў абмежаваньню гэтага права
Жонка рэспубліканскага кандыдата ў прэзыдэнты Дональда Трампа Мэланія падтрымала права жанчын на аборты. Такая пазыцыя супярэчыць дзеяньням яе мужа. Калі ён быў прэзыдэнтам ЗША, ён дапамог скасаваць рашэньне Вярхоўнага суду ЗША, якое на фэдэральным узроўні дазваляла аборты.