ru24.pro
World News
Сентябрь
2024

На “Беларусь 3” пакажуць тэлеверсію грандыёзнага спектакля Вялікага тэатра Беларусі “Патэтычны дзённік памяці”

“Беларусь 3” рыхтуе тэлеверсію маштабнага вакальна-харэаграфічнага праекта Вялікага тэатра Беларусі “Патэтычны дзённік памяці”, якую прадставіць гледачам ужо ў кастрычніку.

 

22 і 27 верасня ў Вялікім тэатры Беларусі – прэм’ерныя паказы маштабнага спектакля “Патэтычны дзённік памяці”, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Праект стаў адной з самых знакавых і доўгачаканых культурных падзей. “Дзённік…” адлюстроўвае гісторыю краіны ў трагічны перыяд Вялікай Айчыннай вайны праз гісторыю самога тэатра. Пачынаючы з даваеннага часу (адпраўным пунктам стаў 1939 год, калі Вялікі тэатр здабыў уласны будынак на Траецкай гары) праз страшныя гады акупацыі творчая група разам з гледачамі пракладае шлях да вызвалення Беларусі ў 1944-м і Вялікай Перамогі.

 

Наступны паказ “Патэтычнага дзённіка памяці” адбудзецца 1 мая 2025 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”. Раней была анансаваная дата 5 кастрычніка 2024 года.

 

Над праектам Вялікага працавалі ўсе калектывы тэатра –задзейнічана каля 300 чалавек. Рэжысёрам, аўтарам канцэпцыі і лібрэта “Патэтычнага дзённіка памяці” з’яўляецца Ганна Маторная. Аўтар музычнай рэдакцыі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Алег Хадоска.

 

Тэлеканал “Беларусь 3” пакажа тэлеверсію “Патэтычнага дзённіка памяці” 13 кастрычніка ў 14:20.