У Кіеве заявілі аб перасячэньні паветраным аб’ектам зь Беларусі мяжы з Украінай
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны 24 верасьня паведамілі аб парушэньні дзяржаўнай мяжы Ўкраіны з боку Беларусі. Пазьней ведамства ўдакладніла, што факт парушэньня паветранай прасторы не зафіксавалі.