Беларусы 4 гады зьбраюць подпісы пад пэтыцыяй, каб Google даў магчымасьць рэклямы сайтаў і кампаній на беларускай мове
«Google ня лічыць беларускую мову дазволенай на сваіх камэрцыйных пляцоўках для рэклямы», — сьцьвярджаюць ініцыятары пэтыцыі. Каб выправіць гэта, беларусы сабралі амаль 35 тысяч подпісаў.