У Гомлі збоі ў працы GPS. Памылкі могуць сьведчыць аб працы прылад радыёэлектроннай барацьбы
Жыхар Гомлі заўважыў збоі ў працы сыстэмы GPS, расказвае Флагшток. Інтэрнэт-прыкладаньні ў жніўні і верасьні сёлета давалі сур’ёзны збой: навігацыйныя сэрвісы паказвалі няправільнае месцазнаходжаньне прылады і яе хуткасць.