Новыя ахвяры і разбурэньні ад паводкі ў Цэнтральнай Эўропе. Фота
15 верасьня мясцовыя жыхары і ўлады працягваюць змагацца з паводкамі ў краінах Цэнтральнай Эўропы. У Румыніі загінулі як найменей чатыры чалавекі, двое зьніклі бязь вестак. Паведамляецца пра загінулага ў Польшчы і чатырох зьніклых у Чэхіі.