Паядынак «усіх часоў»: Камала Гарыс і Дональд Трамп рыхтуюцца да дэбатаў, якія ўжо называюць «вырашальнымі»
Дональд Трамп і Камала Гарыс ніколі не сустракаліся асабіста і нават не размаўлялі па тэлефоне, але ў аўторак яны будуць стаяць адно супраць аднаго ў Нацыянальным канстытуцыйным цэнтры ў Філядэльфіі.