Ва Ўкраіне аштрафавалі грамадзян, якія хадзілі ў Беларусь па журавіны, за незаконнае перасячэньне мяжы
Да расейскай вайны ва Ўкраіне памежнікі дзьвюх краін штогод дамаўляліся аб арганізацыі спрошчаных пунктаў пропуску для ўкраінскіх грамадзян для збору лясных грыбоў і ягад на тэрыторыі беларускага ляндшафтнага заказьніку «Альманскія балоты».