«Куды коціцца сьвет». Рост вайскоўцаў, крыжы, зьнявагі — пра што спрачаюцца ў эўрапейскіх судах
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ страцілі нейкія правы і займелі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці?