У Кіева-Пячэрскай лаўры прайшлі ўрачыстасьці з нагоды 510-годзьдзя бітвы пад Воршай
6 верасьня на тэрыторыі Нацыянальнага запаведніка «Кіева-Пячэрская лаўра» прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 510-годзьдзя перамогі аб’яднаных беларускіх, украінскіх, літоўскіх і польскіх войскаў над сіламі Маскоўскага княства.