Вярхоўная Рада Ўкраіны адправіла ў адстаўку трох міністраў і віцэ-прэм’ера ў пытаньнях эўраінтэграцыі
Па выніках галасаваньня ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны 4 верасьня ў адстаўку адправілі трох міністраў і аднаго віцэ-прэм’ера. Дэпутаты не падтрымалі адстаўкі міністра ў пытаньнях рэінтэграцыі і кіраўніка Фонду дзяржаўнай маёмасьці. Рашэньне наконт адстаўкі кіраўніка МЗС адклалі на 5 верасьня.