«Я нібыта праходжу па справе таты». Размова зь Дзіянай Маісеенкай, якую затрымалі на грузінска-армянскай мяжы
Беларуска застаецца ў Армэніі. У аўторак 3 верасьня яна паедзе з гораду Наембэрана, дзе яе затрымлівалі, у Ерэван да адваката. Выезд з Армэніі ёй забаронены. Дзіяна падала дакумэнты на палітычны прытулак.