Кіраўнік МАГАТЭ папярэдзіў пра рызыку ядзернага інцыдэнту на Курскай АЭС
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі прыехаў у Курскую вобласьць, дзе агледзеў Курскую АЭС. На фоне прасоўваньня ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці электрастанцыя знаходзіцца ў межах дасяжнасьці артылерыі УСУ.