Камандуючы Паветранымі сіламі ЎСУ заявіў, што сёньня ў Беларусь заляцелі два расейскія ўдарныя дроны
У ноч на 26 жніўня ўкраінская супрацьпаветраная абарона зьнішчыла 99 запушчаных Расеяй ударных бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці «Шахед — 131/136», яшчэ два «перасеклі мяжу» зь Беларусьсю, паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветранымі сіламі ЎСУ Мікалай Алешчук.