У Эўразьвязе абмяркуюць магчымую адпраўку вайскоўцаў для навучаньня салдат ва Ўкраіне
У сярэдзіне наступнага тыдня міністры замежных спраў і міністры абароны краінаў ЭЗ упершыню зьбяруцца для абмеркаваньня магчымай эўрапейскай місіі па навучаньні салдат непасрэдна ва Ўкраіне.