У Літве, Латвіі і Эстоніі сьвяткуюць 35 гадоў Балтыйскага шляху — найбуйнейшай палітычнай акцыі ў краінах Балтыі
Балтыйскі шлях — гэта 650-кілямэтровы жывы ланцуг людзей, якія ў 1989-м узяліся за рукі, злучыўшы сталіцы трох балтыйскіх краін, тады яшчэ савецкіх рэспублік, — ад Вільні праз Рыгу да Таліна.