Абмянялі, апраўдалі, далі да чатырох гадоў. Што стала зь беларусамі, якіх судзілі за шпіянаж у іншых краінах
Неўзабаве ў Варшаве пачнуць судзіць беларуску Дар’ю, якую вінавацяць у шпіянажы на карысьць КДБ. Экспэрты пракамэнтавалі Свабодзе, ці можна беларускіх шпіёнаў у Польшчы абмяняць на Анджэя Пачобута й іншых палітвязьняў.