З гомельскай калёніі вызваліліся 5 жанчын-палітзняволеных, у тым ліку Дар’я Лосік, — праваабаронцы
У ліпені з гомельскай жаночай калёніі № 4 вызваліліся пяць палітзьняволеных жанчын, паведамляе «Гомельская вясна». Чацьвёра з іх былі асуджаны за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а яшчэ адна — за камэнтарый пра свайго палітзьняволенага мужа «экстрэмісцкаму» тэлеканалу.