Хто такая Камала Харыс, патэнцыйная ўдзельніца выбараў у ЗША пасьля сыходу Байдэна
59-гадовая Камала Харыс можа стаць кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі на зьездзе партыі 19-21 жніўня ў Чыкага, калі дастатковая колькасьць дэлегатаў пагодзяцца перадаць ёй свае галасы ад Байдэна, што было б беспрэцэдэнтным у сучаснай палітыцы ЗША.