Да ўборачнай далучыліся супрацоўнікі МУС. Два дні таму Лукашэнка абяцаў прымусіць працаваць нават мёртвых
У пэрыяд уборачнай кампаніі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў у свае выхадныя і адпускныя дні працуюць на палях. Пра гэта паведамляе sb.by са спасылкай на прэсавую службу Міністэрства ўнутраных справаў.