Прэзыдэнт Сэрбіі Вучыч заявіў пра паварот у бок Эўропы
Здабыча літыя можа стаць для Сэрбіі ўваходным білетам у Эўразьвяз. Бялград прыняў стратэгічнае рашэньне аб распрацоўцы найбуйнейшага ў Эўропе радовішча літыя разам зь Нямеччынай і Эўрапейскім зьвязам, а не з Кітаем.