«Мы можам толькі пісаць», — Алексіевіч пра зварот нобэлеўскіх ляўрэатаў да Лукашэнкі
12 ліпеня група ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі апублікавала адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі. У ім яны віталі «першыя крокі па вызваленьні цяжка хворых палітвязьняў» і заклікалі Лукашэнку правесьці ўсеагульную палітычную амністыю.