У ЗША адкрываецца саміт NATO. Лідэры абмяркуюць падтрымку Ўкраіны
Лідэры краін-чальцоў NATO сабраліся 9 ліпеня ў Вашынгтоне, дзе стартуе трохдзённы саміт Паўночнаатлянтычнага саюзу. На сустрэчы будуць абмяркоўваць, у тым ліку, меры па ўмацаваньні абароназдольнасьці заходніх саюзьнікаў і далейшую падтрымку Ўкраіны.