Ураган «Бэрыл» абрынуўся на Тэхас
Ураган «Бэрыл» абрынуўся на амэрыканскі штат Тэхас з моцным ветрам і праліўнымі дажджамі ў панядзелак, што прывяло да закрыцьця нафтавых партоў, адмены сотняў авіярэйсаў і адключэньня электрычнасьці для амаль 2 мільёна дамоў і прадпрыемстваў.
